Сертыфікаты аб праходжанні навучання ў Школе кіраўніка атрымалі 22 супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках работы Школы кіраўніка на працягу месяца абмяркоўваліся вынікі і перспектывы інавацыйнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы, магчымыя мадэлі ўдасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасныя тэндэнцыі і тэхналогіі ў праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм. Заняткі праводзілі прадстаўнікі рэктарата ўніверсітэта і кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
- У працэсе навучання ў Школе кіраўніка слухачы асвоілі новыя кампетэнцыі ў сферы аналізу дакументаў, у галіне праектавання і інавацыйнай дзейнасці. Спадзяемся, што атрыманыя веды і набытыя кампетэнцыі дапамогуць ім прадумаць сваю далейшую траекторыю пабудовы кар'еры, - адзначыў прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі.
Завяршальны занятак быў прысвечаны тэме «Экспэртыза і праектаванне дакументаў сістэмы кіравання ва ўніверсітэце». У ролі мадэратараў выступілі прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых і прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі. Удзельнікі Школы кіраўніка прадставілі ўвазе сваіх калегаў праекты, у якіх яны правялі аналіз нарматыўных дакументаў, якія дзейнічаюць ва ўніверсітэце на дадзены момант, а таксама ўнеслі свае прапановы па праектаванні дакументаў, якія адносяцца да навучальнага працэсу і сістэмы кіравання ва ўніверсітэце ў цэлым.
Як прагучала падчас правядзення выніковага заняткуў мерапрыемства было карысна як удзельнікам Школы кіраўніка, так і універсітэту. Пасля прэзентацыі праектаў 22 супрацоўнікам Купалаўскага ўніверсітэта былі ўручаны сертыфікаты аб праходжанні навучання ў Школе кіраўніка.