Парламенцкія слуханні «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан, заканадаўчае рэгуляванне, шляхі ўдасканалення» праходзяць у Мінску 10 чэрвеня.
У слуханнях прымаюць удзел парламентарыі і сенатары, прадстаўнікі міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама іншых дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і грамадскіх аб'яднанняў. Да абмеркавання перспектыў развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі далучылася таксама рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Парламенцкія слуханні прысвечаны пытанням узаемадзеяння арганізацый рэальнага сектара эканомікі з установамі прафесійнай адукацыі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў, удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пошуку магчымасцяў дадатковай адукацыі ў папулярызацыі і развіцці навыкаў і ўменняў адораных дзяцей і моладзі, а таксама ролі моладзевага руху ў фарміраванні грамадзянскай адказнасці навучэнцаў.