Памятнае мерапрыемства, прысвечанае 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшло 12 чэрвеня.
Інтэрактыўны семінар «Памятныя месцы рэгіёну як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі» стаў чарговым пунктам праграмы выязнога пасяджэння Рэспубліканскага савета рэктараў - мерапрыемства, якое праходзіла на базе Купалаўскага ўніверсітэта з удзелам прадстаўнікоў студэнцкіх моладзевых арганізацый краіны. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі студэнцкай моладзі наведалі фарты і памежную заставу імя В.М. Усава, ушанавалі памяць салдат, якія аддалі свае жыцці за мір і росквіт нашай роднай зямлі, хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.