На пасаду дэкана педагагічнага факультэта абраны Юры Юр'евіч Гняздоўскі.
Гняздоўскі Юрый Юр'евіч скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Матэматыка" ў 1990 годзе. У 1994 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, мае вучонае званне дацэнта.
Працоўную дзейнасць у Купалаўскім універсітэце Юрый Гняздоўскі пачаў у 1990 годзе. З 1994 па 1997 год працаваў на пасадзе начальніка вучэбнага аддзела, з 1998 па 2001 год - прарэктара Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, а з 2001 па 2005 год - дырэктара Інстытута паслядыпломнай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы. З 2005 па 2010 год Юрый Юр'евіч - прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта, а з 2012 па 2015 год - загадчык кафедры матэматыкі і методыкі яе выкладання. З 2015 года па цяперашні час займаў пасаду дырэктара Гродзенскага філіяла "БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій".
Юрый Гняздоўскі з'яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і метадычных работ, у тым ліку, з грыфам Міністэрства адукацыі.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства адзначаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», Граматай прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.