У магістратуру 2021 ГрДУ імя Янкі Купалы для навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі абітурыенты падалі 330 заяваў.
199 чалавек плануюць працягнуць навучанне на дзённай форме атрымання адукацыі, 131 - на завочнай. Самымі папулярнымі спецыяльнасцямі другой ступені вышэйшай адукацыі 2021 года сталі "Псіхалогія. Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя", "Прыкладная фізіка. Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў", "Паліталогія", "Тэорыя і методыка навучання і выхавання. Адукацыйны менеджмент".
Сярод абітурыентаў магістратуры 2 пераможцы рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 45 чалавек з'яўляюцца ўладальнікамі дыплома з адзнакай, 21 - ганаровага дыплома студэнцкага навуковага таварыства,, больш за 80 абітурыентаў маюць апублікаваныя навуковыя працы.
У 2021 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены конкурс на 29 спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі II ступені.
Уступныя выпрабаванні для абітурыентаў магістратуры пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 7 і 9 ліпеня, а кансультацыі - 6 і 8 ліпеня адпаведна. Каб скараціць час папярэдняга чакання пачатку ўступнага выпрабавання, для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыла канкрэтны час яўкі на экзамен.
Залічэнне ў лік студэнтаў II ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 13 ліпеня, на платнай аснове - 15 ліпеня.