Сустрэча адбылася 7 ліпеня і завяршыла рэалізацыю праекта, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі экалагічнай ініцыятывы: «Інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем шляхам матываванага ўключэння жыхароў горада Гродна ў распрацоўку і рэалізацыю мер, накіраваных на паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя і маніторынг экалагічных рызык, ва ўмовах адукацыйнага мультыцэнтра комплекснай падтрымкі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця мясцовых супольнасцяў «УРА - Гродна!» (Устойліваму развіццю - актыўнасць Гродна).
Ініцыятыва рэалізоўвалася ў рамках праекта па ўключэнню грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Агульны бюджэт праекта - 97 тысяч даляраў. Асноўная яго мэта - стымуляванне эфектыўнага і інклюзіўнага кіравання навакольным асяроддзем шляхам прыцягнення грамадскасці да распрацоўкі і рэалізацыі мер, накіраваных на паляпшэнне якасці навакольнага асяроддзя.
З боку кіраўнікоў праекта ў семінары прынялі ўдзел супрацоўнік па праграмных пытаннях ПРААН у Беларусі Ігар Чульба, кіраўнік даследаванняў Лабараторыі па паскарэнню ўстойлівага развіцця ПРААН у Беларусі Пётр Сачак, кіраўнік праекта ПРААН у Беларусі Вольга Чаброўская і каардынатар ініцыятыў праекта ПРААН у Беларусі Анастасія Крывіцкая. У якасці партнёраў праекту выступілі, акрамя Купалаўскага ўніверсітэта, сярэдняя школа № 12 г. Гродна, яслі-сад № 45 г. Гродна і асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця».
У прывітальным слове завяршальнага семінара дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі падзякаваў кіраўнікам праекта за высокую ступень даверу і падтрымку на ўсіх этапах рэалізацыі ініцыятывы. У сваю чаргу, кіраўнік праекта ад ПРААН Вольга Чаброўская адзначыла высокую эфектыўнасць у рэалізацыі ўсіх этапаў задання па праекце, дакладнае ўзаемадзеянне з усімі сувыканаўцамі.
Па выніках праекта на факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы была створана сучасная навучальная лабараторыя экалагічнага маніторынгу атмасфернага паветра, якая будзе функцыянаваць у якасці навучальнага мультыцэнтра для рознай мэтавай аўдыторыі. Лабараторыя абсталявана выцяжнымі шафамі, сучаснай лабараторнай мэбляй і ўсім неабходным сучасным абсталяваннем для правядзення экспрэс-тэстаў ацэнкі якасці стану навакольнага асяроддзя. Гэта, напрыклад, партатыўны газавы аналізатар, лічыльнік пылавых часціц, аналізатар сцёкавых вод, спектрафатометры, іонамер, вольтампераметрыны аналізатар цяжкіх металаў, партатыўная глебавая лабараторыя, мокраскоп з фота і відэафіксацыяй.
Акрамя лабараторыі ў склад мультыцэнтра ўвайшлі 7 адукацыйных міні-цэнтраў. На базе гродзенскай сярэдняй школы №12 будуць функцыянаваць цэнтры «Зялёныя майстэрні», «Зялёны клас», «Зялёнае фае», «Энергія», «Вада», а на базе яслі-сада №45 - «Маленькі метэаролаг» і «Экалогія і здароўе ». Усе міні-цэнтры абсталяваны неабходным мабільным абсталяваннем для правядзення даследаванняў па экалагічнай маніторынгу і фарміраванні экалагічна дружалюбнага ладу жыцця.
За час працы экалагічнай ініцыятывы ў ёй паўдзельнічала каля 8 тысяч гарадзенцаў. Таксама ў рамках ініцыятывы прайшло мноства розных канферэнцый, эколага-асветніцкіх акцый, інклюзіўны эка-вела-квэст, распрацаваны тэматычныя інфармацыйныя матэрыялы.