У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала прыёмная кампанія. Давайце пазнаёмімся з тымі, хто падаў дакументы ў першы дзень.
У ліку першых абітурыентаў ГрДУ імя Янкі Купалы - уладальнік 100-бальнага сертыфікаты ЦТ па фізіцы, які скончыў падрыхтоўчае аддзяленне факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы, Анатолій Коўчык. У маладога чалавека не было сумненняў у выбары вышэйшай навучальнай установы, бо менавіта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ён знайшоў тую спецыяльнасць, якая яму неабходная.
Знаёмцеся, выпускнік Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе" Яўгеній Красоўскі. Юнак падаў дакументы на ваенны факультэт, выбраўшы спецыяльнасць "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых". Надаючы вялікую колькасць часу і сіл сваёй фізічнай падрыхтоўцы і спорту, Яўгеній зразумеў, што гэта яго спецыяльнасць, якая неабходна для яго далейшага прафесійнага развіцця.
Штогод у ГрДУ паступаюць каля 150 абітурыентаў, узнагароджаных залатым або сярэбраным медалём. Мы рады вітаць сёння ў ліку першых абітурыентаў Ягорову Любоў. Дзяўчына скончыла Гродзенскую гарадскую гімназію з залатым медалём, бал 10.0; балы па выніках ЦТ: англійская мова - 94; руская мова - 84. Любоў з'яўляецца ўладальнікам дыплома 2 ступені абласной алімпіяды па англійскай мове, пахвальнага водгуку на рэспубліканскай алімпіядзе; зрабіла свой выбар на карысць спецыяльнасці "Электронны маркетынг" факультэта эканомікі і кіравання.
Адным з першых дакументы на новую перспектыўную спецыяльнасць "Электрычны і аўтаномны транспарт" факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання падаў Шчэкарэвіч Павел, выпускнік гімназіі №1 г. Масты.
Як ужо было адзначана, штогод каля 35% абітурыентаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыязджаюць з іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Так, Сдобнікаў Ягор, выпускнік гімназіі №1 Наваполацка, пераможца гарадскіх алімпіяд па французскай мове і па грамадазнаўстве; сярэдні бал 9,5; вынікі ЦТ: замежная мова - 93, грамадазнаўства - 85, руская мова - 82; абраў спецыяльнасць "Міжнароднае права" юрыдычнага факультэта. А Гук Ганна са Слуцка (сярэдні бал 9,5; вынікі ЦТ: гісторыя - 99, руская мова - 91) спыніла свой выбар на спецыяльнасці «Руская філалогія» філалагічнага факультэта.
Здаровага ладу жыцця і спорту надаецца вялікая ўвага ў Купалаўскім універсітэце. І ў першы дзень падачы дакументаў уступнай кампаніі 2021 мы рады вітаць у ліку абітурыентаў майстра спорту па спартыўнай гімнастыцы, неаднаразовую чэмпіёнку Беларусі па спартыўнай гімнастыцы Хадыкіну Ірыну. Не дзіўна, што дзяўчына выбрала спецыяльнасць «Фізічная культура» факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта.
Другі год у ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіцца Шматпрофільная алімпіяда Купалаўскага ўніверсітэта. Вітаем пераможцу Адкрытай рэгіянальнай алімпіяды па геаграфіі «TERRA VASTA» Дамастой Ірыну. Дзяўчына падала дакументы на спецыяльнасць "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Ірына скончыла сярэднюю школу № 1 г. Скідаля з залатым медалём, сярэдні бал атэстата - 9,9; неаднаразовая ўдзельніца і прызёр раённага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і геаграфіі (з 2017 па 2020 гг.); творчы чалавек, які піша вершы, іграе на музычным інструменце укулеле.
Традыцыйна адзін з самых высокіх конкурсаў у ГрДУ імя Янкі Купалы на факультэце мастацтваў і дызайну. Сярод першых абітурыентаў дадзенага факультэта Мацко Андрэй, выпускнік ДУА "Гімназія г. Шчучына"; сярэдні бал атэстата 9.6; уладальнік дыплома 2 ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Сусветная гісторыя" і "Гісторыя Беларусі».
Кузьміна Кацярына (319 балаў), выпускніца ліцэя горада Барысава, а таксама будучы псіхолаг, выпускнік гімназіі са Смаргоні Гіль Матвей, пераможца абласнога конкурсу даследчых работ па гісторыі Беларусі "Край Гарадзенскi"; Мікула Аляксей, які скончыў школу з залатым медалём, выбраў спецыяльнасць "Камп'ютарная фізіка" фізіка-тэхнічнага факультэта.
Нагадваем, што прыём дакументаў у ГрДУ імя Янкі Купалы ад грамадзян Беларусі на дзённую і завочную форму атрымання адукацыі на бюджэтнай аснове будзе ажыццяўляцца з 20 па 26 ліпеня.
Для навучання на платнай аснове на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі абітурыентам, не здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэце, падаць дакументы неабходна з 20 ліпеня па 9 жніўня. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія здаюць уступныя іспыты ва щніверсітэце, пройдзе з 20 ліпеня па 26 ліпеня. Унутраныя ўступныя выпрабаванні на бюджэтную і платную форму пройдуць ва універсітэце з 27 ліпеня па 4 жніўня.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасци, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life: +375 (25) 77 44 500