Ім стала абітурыентка педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.
Кацярына Валюк падавала дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на спецыяльнасць "Пачатковая адукацыя" - дзяўчына плануе навучацца ва ўніверсітэце завочна (дыстанцыйна) ў скарочаны тэрмін. Як выпускніца Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, Кацярына ў выбары месца для працягу адукацыі не сумнявалася.
- Для атрымання вышэйшай адукацыі па сваёй спецыяльнасці без сумненняў абрала ГрДУ імя Янкі Купалы, у каледжы якога я вучылася. Планую сумяшчаць вучобу ва ўніверсітэце з працай - зусім хутка я стану настаўнікам пачатковых класаў у гродзенскай сярэдняй школе №39. Вельмі люблю дзяцей, я заўсёды хацела стаць педагогам. Спадзяюся, мой прафесійны шлях будзе паспяховым!
Стаць тысячным абітурыентам пры падачы дакументаў стала для ваўкавычанкі прыемным сюрпрызам. Ад Купалаўскага ўніверсітэта дзяўчына атрымала прыемны сувенір і пажаданні поспехаў пры паступленнi ад адказнага сакратара прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Карлюковай, якая выказала ўпэўненасць, што Кацярына зрабіла правільны выбар у бок адной з самых гуманных прафесій і не расчаруецца ў сваім выбары.
Працэдура падачы дакументаў апынулася для тысячнай абітурыенткі зручнай і хуткай, дзякуючы магчымасцям лічбавай прыёмнай камісіі. Лічбавая прыёмная камісія, дарэчы, працягне працаваць у Купалаўскім універсітэце да завяршэння прыёмнай кампаніі. Перш чым несці арыгіналы дакументаў у прыёмную камісію, абітурыентам рэкамендуецца зарэгістравацца на сайце abit.by. Далейшыя крокі падкажа сістэма. Скарыстаўшыся магчымасцямі электроннага сэрвісу, абітурыенты значна зэканомяць час пасля. Прайсці працэдуру электроннай рэгістрацыі і падаць дакументы ў лічбавую прыёмную камісію можна таксама пры дапамозе тэлефона. Сэрвіс даступны і ў мабільнай версіі.