Пад канец трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падалі 1197 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі - 866, на завочную і завочную скарочаную - 224, на дыстанцыйную - 107.
Сёння завершаны прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці і якія прэтэндуюць на залічэнне без уступных іспытаў па выніках суразмовы ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. Нагадваем, што сумоўе для дадзеных абітурыентаў будзе праведзена 24 ліпеня.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 32 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 12 паступаюць па-за конкурсам. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі пададзена 7 заяў.
У прыёмнай камісіі адзначылі, што ў гэтым годзе абітурыенты больш актыўна карыстаюцца правам паступіць у Купалаўскі ўніверсітэт на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі: ужо на трэці дзень пададзена 71 заява (у 2020 годзе - 58).
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500