Кваліфікацыйныя спаборніцтвы Ірына Жук завяршыла з вынікам 4 м 55 см.
Беларуская лёгкаатлетка, студэнтка 5 курса факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Жук удала выступіла ў кваліфікацыі спаборніцтваў па скачках з шастом ў рамках Алімпійскіх гульняў у Токіо. З другой спробы яна ўзяла вышыню ў 4 м 55 см. Менавіта гэты вынік у выніку апынуўся кваліфікацыйным нарматывам. Ірына Жук выйшла ў фінал з 8-м вынікам з 12-ці магчымых.
Вырашальны этап спаборніцтваў па скачках з шастом адбудзецца ў чацвер, 5 жніўня.
Фото БелТА