4 жніўня ўступныя выпрабаванні здаюць абітурыенты спецыяльнасцяў "Турызм і гасціннасць" і "Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка" завочнай дыстанцыйнай (скарочанай) формаў атрымання вышэйшай адукацыі I ступені.
Сёння абітурыенты ГрДУ імя Янкі Купалы завершаць праходжанне унутраных уступных выпрабаванняў. З вынікамі выпрабаванняў кожны абітурыент можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента.
Залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі I ступені па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцей) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па выніках уступных выпрабаванняў пройдзе 5 жніўня.
Звяртаем увагу абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе ў іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі, але якія здавалі і паспяхова вытрымалі ўступныя выпрабаванні, што ёсць магчымасць падаць дакументы на платную форму навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасцях з адпаведнымі ўступнымі выпрабаваннямі. Пры гэтым неабходна прад'явіць даведку аб выніках уступных выпрабаванняў, якую можна атрымаць у установе вышэйшай адукацыі, у якім абітурыент праходзіў выпрабаванні.
Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: да 9 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500