Уступныя іспыты ў каледжах Купалаўскага ўніверсітэта пройдуць з 4 па 8 жніўня.
У структуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўваходзіць чатыры каледжа - Гуманітарны, Тэхналагічны, Ваўкавыскі і Лідскі.
Прыём дакументаў у Гуманітарным каледжы на дзённую форму атрымання адукацыі на бюджэтнай аснове завяршыўся напярэдадні, а з 4 жніўня там стартавалі ўнутраныя ўступныя выпрабаванні. Прыём дакументаў на дзённую форму атрымання адукацыі на платнай аснове працягнецца па 14 жніўня. Тым, хто плануе навучацца ў гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы завочна за кошт сродкаў бюджэту, неабходна падаць дакументы да 12 жніўня, а на платнай аснове - да 17 жніўня.
У Тэхналагічным каледжы працягваецца прыём дакументаў у абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове. Абітурыенты, якія паступаюць на аснове агульнай базавай адукацыi, могуць падаць дакументы ў прыёмную камісію каледжа па 14 жніўня, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі - па 17 жніўня. 5 жніўня ў Тэхналагічным каледжы правядуць онлайн-канферэнцыю «Твая прафесійная адукацыя: пытаем пра ўсё (адказваюць прафесіяналы)».
Абітурыенты, якія хочуць быць залічанымі на бюджэтныя месцы і паступаюць на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, могуць падаць дакументы ў прыёмныя камісіі Ваўкавыскага каледжа, а таксама Лідскага каледжа да 12 жніўня. Працягваецца прыём дакументаў у тых, хто жадае навучацца на платнай аснове. З 4 па 8 жніўня абітурыенты, якія паступаюць у Ваўкавыскі каледж на аснове агульнай базавай адукацыі, здаюць уступныя экзамены.
Больш падрабязную інфармацыю аб спецыяльнасцях, якія прапануюць каледжы Купалаўскага ўніверсітэта, тэрмінах прыёму дакументаў, правядзення ўнутраных іспытаў і залічэння абітурыентаў шукайце на сайтах Гуманітарнага, Тэхналагічнага, Ваўкавыскага і Лідскага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.