Запланаваны ўрачыстыя сустрэчы рэктара з першакурснікамі, а таксама правядзенне традыцыйнага свята на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга.
Сустрэчы рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка з першакурснікамі пройдуць 30 і 31 жніўня ў актавай зале вучэбнага корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32. На сустрэчы запрошаны не толькі студэнты 1 курса ўсіх факультэтаў універсітэта, але навучэнцы Тэхналагічнага, Гуманітарнага, Лідскага і Ваўкавыскага каледжаў.
30 жніўня ў мерапрыемстве прымуць удзел першакурснікі факультэтаў фізічнай культуры, мастацтваў і дызайну, матэматыкі і інфарматыкі, юрыдычнага, філалагічнага, педагагічнага, ваеннага факультэтаў, а таксама Тэхналагічнага і Лідскага каледжаў. 31 жніўня будзе арганізавана сустрэча з рэктарам для першакурснікаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэтаў псіхалогіі, біялогіі і экалогіі, эканомікі і кіравання, гісторыі, камунікацыі і турызму, фізіка-тэхнічнага і інжынерна-будаўнічага факультэтаў, а таксама для навучэнцаў Гуманітарнага і Ваўкавыскага каледжаў.
У Дзень ведаў, 1 верасня, на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга пройдзе традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Далучыцца да свята можна будзе онлайн: у аўдыторыях на факультэтах і ў каледжах ГрДУ імя Янкі Купалы будзе ажыццяўляцца відэатрансляцыя мерапрыемствы.