Зрабіць прышчэпку ад каронавіруснай інфекцыі можна было ў студэнцкім гарадку ў новым інтэрнаце па вул. Дубко.
На дадзены момант прышчапіліся 632 супрацоўніка Купалаўскага ўніверсітэта, з іх 504 чалавекі прайшлі поўны курс вакцынацыі. Пасля увядзенне другога кампанента вакцыны супрацоўнікам адразу ж выдаецца медыцынская даведка, на падставе якой яны могуць звярнуцца ў Гарадскую паліклініку №1 г. Гродна і аформіць сертыфікат аб поўнай вакцынацыі.
Наперадзе новы навучальны год, а значыць, самы час падумаць пра тое, каб зрабіць прышчэпку і абараніць сябе і сваіх блізкіх ад каронавіруснай інфекцыі. Прышчапіцца вакцынай «Спадарожнік V» можна на базе ўніверсітэта. 3 верасня мабільны пункт вакцынацыі будзе працаваць з 9.30 да 12.30 у навучальным корпусе на Захарава, 32.