Пазачарговы з'езд дэлегатаў Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды» сабраў дэлегатаў з усёй краіны для таго, каб абмеркаваць перспектывы далейшага развіцця арганізацыі.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, выконваючы абавязкі старшыні таварыства «Веды» Валерый Барадзеня, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый з усёй Беларусі. У з'ездзе аб'яднання таксама прыняла ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. На парадку дня ў дэлегатаў былі абмеркаванне вынікаў працы арганізацыі з 2018 па 2021 год і абранне праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды». Старшынёй аб'яднання стаў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.
Таксама былі вызначаны вектары развіцця арганізацыі, якія атрымалі новыя напрамкі працы. Нягледзячы на тое, што асноўнай задачай «Веды» з'яўляецца распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, Кіраўнік дзяржавы даручыў узмацніць ролю аб'яднання ў распаўсюдзе грамадска-палітычнай, гісторыка-культурнай, навукова-папулярнай інфармацыі як сярод беларусаў, такі за межамі краіны.