У ГрДУ імя Янкі Купалы пачаў працу стацыянарны пункт вакцынацыі.
Атрымаць вакцыну супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта могуць у любы зручны час з 8.30 да 18.30 з панядзелка па пятніцу па адрасе: вуліца Гаспадарчая, 23-109. Прышчапіцца могуць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя студэнты старэйшыя за 18 гадоў.
Вакцына «Веро Селл» кітайскай кампаніі «Синофарм». Яна двухкампанентная, уводзіцца з інтэрвалам у 21 дзень. Паспейце абараніць сябе і сваіх блізкіх!
Пры павышэнні тэмпературы не хвалюйцеся, гэта нармальная рэакцыя на кампаненты вакцыны, яна пройдзе за пару дзён. Пры ўзнікненні пытанняў вы заўсёды можаце звярнуцца да супрацоўнікаў здраўпункта і атрымаць кансультацыю.
ШТО? Вакцынацыя.
КАЛІ? З панядзелка па пятніцу. Час працы 8.30-18.30.
ДЗЕ? Здраўпункт ўніверсітэта па адрасе: вуліца Гаспадарчая, 23-109.