«Спадарожнік Лайт» - аднакампанентная вакцына, аблегчаная версія «Спадарожніка V». У Купалаўскім універсітэце ёю прышчапляюць у асноўным моладзь.
Першыя прышчэпкі студэнтам зрабілі 27 верасня. Прышчэпачны пункт разгарнулі ў інтэрнаце, дзе пасля заняткаў усе жадаючыя атрымалі вакцыну, а гэта больш за 30 чалавек. Дарэчы, купалаўцы былі аднымі з першых, хто пачаў вакцынавацца «Спадарожнікам Лайт» у рэгіёнах.
Медыкі спадзяюцца, што палегчаны варыянт вакцыны дапаможа студэнтам хутчэй рашыцца на вакцынацыю. Пакуль купалаўцы-выкладчыкі іх моцна апярэджваюць, а ўсе члены рэктарата і зусім цалкам завяршылі цыкл вакцынацыі.
Сачыце за інфармацыйнымі рэсурсамі ўніверсітэта, у хуткім часе з'явіцца расклад прышчэпачнай кампаніі вакцынай «Спадарожнік Лайт».
Больш падрабязную інфармацыю пра вакцынацыю супраць COVID-19 можна атрымаць па тэлефоне 62-64-28. На ўсе пытанні гатовыя адказаць работнікі здраўпункта Купалаўскага ўніверсітэта штодня з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 18.30. Зрабіце прышчэпку і абараніце сябе і сваіх блізкіх!