Адбыўся фінал Рэспубліканскай універсіяды па футболе сярод жаночых каманд, дзе купалаўцы занялі ганаровае першае месца.
Наша каманда выдатна паказвала сябе на працягу ўсёй футбольнай лігі і ўпэўнена змагалася за перамогу. Акрамя таго, Паліна Снітко, студэнтка юрыдычнага факультэта, атрымала кубак Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту за лепшую тэхніку. Падрыхтоўкай каманды да спаборніцтваў займаліся Вольга Паўлюць і Аркадзій Абялеўскі.
Усяго за час лігі наша каманда згуляла 7 гульняў. Па выніках спаборніцтваў купалаўцы, а таксама студэнткі БДУ і БДУФК набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але нашыя спартсменкі па дадатковых паказчыках сталі абсалютнымі чэмпіёнамі!
Ад усёй душы віншуем нашых дзяўчат з гэтай грандыёзнай перамогай!