З 27 верасня па 7 кастрычніка мужчынскія каманды факультэтаў універсітэта спаборнічалі ў рамках круглагадовай спартакіяды ГрДУ імя Янкі Купалы - 2021.
Па выніках спаборніцтваў 1 месца заняла каманда ваеннага факультэта, 2 месца ў каманды інжынерна-будаўнічага факультэта, а трэцяе месца засталося за камандай юрыдычнага факультэта.
Таксама па выніках турніру былі вызначаныя наступныя намінацыі.
Лепшым гульцом турніру стаў Вадзім Чарняўка - студэнт 1 курса ваеннага факультэта.
Лепшым абаронцам стаў Павел Ляцяга - студэнт 2 курса ваеннага факультэта.
Лепшым нападаючым стаў Максім Дарамейчык - студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта.
Лепшым варатаром стаў Аляксандр Жынко - студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта.
Віншуем пераможцаў!