28 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца адборачны этап конкурсу, па выніку якога будзе вырашана, хто ж прадставіць наш універсітэт на міжнародным этапе «Цыцэроній». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 кастрычніка.
Удзельнікаў прамоўніцкага батла чакаюць тры выпрабаванні. «Парад выступоўцаў» уключае ў сябе прадстаўленне дэвізу. Тут ацэньваюцца яго адпаведнасць сітуацыі конкурсу, дарэчнасць, вымаўленне (міміка-жэставай паводзіны, тэхніка мовы).
Падчас «Выканаучага конкурсу» ўдзельнікі будуць выступаць з прамовай па тэме «Свет вачыма маладога чалавека». Для замежных студэнтаў асобная тэма - ім трэба распавесці пра сваю краіну, яе норавы і традыцыі. Выступленне не павінна быць даўжэй трох хвілін. Журы зверне ўвагу на этыку самапрэзентацыі, адпаведнасць выступу зададзенай тэме, арыгінальнасць падачы матэрыялу, кантакт з аўдыторыяй, жэсты і міміку.
Аратарам таксама трэба будзе расказаць пра сябе ў рамках конкурсу «Візітная картка». На самапрэзентацыю купалаўцам адводзіцца хвіліна. У гэтым конкурсе журы будзе звяртаць увагу на наяўнасць інфармацыі аб асабістых дасягненнях, захапленнях, якасць і арыгінальнасць выступлення, узровень сцэнічнай культуры, артыстызм.
Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка 2021 года на адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308 або на адрас электроннай пошты csi@grsu.by.
Пераможцы адборачнага тура прадставяць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на XX Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній - 2021", які адбудзецца 18-19 лістапада 2021 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Са становішчам можна пазнаёміццапа спасылцы.