З 4 па 9 кастрычніка ў Расіі праходзілі спаборніцтвы ў рамках другога этапу Спартакіяды Саюзнай дзяржавы сярод навучэнцаў прафесійных адукацыйных арганізацый і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Мы выбіраем спорт!».
Больш за 200 спартсменаў сабраліся ў горадзе Волжскі Валгаградскай вобласці. Яны спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы, плаванні і футболе. Медалі зборнай беларускай камандзе прынеслі навучэнцы Гуманітарнага калледжа спецыяльнасці "Фізічная культура" Савелій Хільмановіч, Святлана Новікава, Паліна Дзянісік і Дыяна Кастроўская.
Савелій Хільмановіч ў бегу на 400 метраў заваяваў залаты медаль. У плаванні спартсмены прынеслі ў скарбонку зборнай Беларусі 3 медалі. Паліна Дзянісік атрымала «бронзу» за сто метраў на спіне. Дыяна Кастроўская ўзяла адразу два бронзавыя медалі на стометровых дыстанцыях вольным стылем і на спіне. У апошні дзень спаборніцтваў лёгкаатлеты спаборнічалі ў скачках у даўжыню, і наш Савелій Хільмановіч заваяваў бронзавы медаль.
У рамках Спартакіяды была арганізавана культурная праграма. Навучэнцы пабывалі ў Маскве на Краснай плошчы і на Мамаевым Кургане ў Валгаградзе. Упершыню такія спаборніцтвы адбыліся ў 2003 годзе.