БІСД - Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, які займаецца інфармацыйна-аналітычным забеспячэннем дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі. У хуткім часе ў Гродне адкрыецца філіял арганізацыі, і прадстаўнікі інстытута прыбылі ў Купалаўскі універсітэт для наладжвання супрацоўніцтва.
Як распавёў дырэктар БІСД Алег Макараў, досвед працы інстытута паказаў, што найбольш падрыхтаванымі для аналітычнай дзейнасці з'яўляюцца людзі, якія маюць вучоную кваліфікацыю і тыя, што ведаюць, як працаваць з вялікімі аб'ёмамі дадзеных і навуковай метадалогіяй. І дзе, як не ва ўніверсітэце шукаць такія кадры.
- Інстытут цікавяць людзі з зусім розным бэкграундам: гэта могуць быць як маладыя спецыялісты, так і супрацоўнікі з вялікім вопытам. Ведаем, што такое супрацоўніцтва можа быць вельмі прадуктыўным, - адзначыў Алег Макараў.
Таксама ў рамках візіту адбылася сустрэча-інтэрв'ю з навуковымі супрацоўнікамі Купаловскго універсітэта. Прадстаўнік БІСД распавёў аб напрамках работы інстытута і асноўных рэалізуемых праектах.