Прывівачная кампанія ў Купалаўскім універсітэце працягваецца. Больш за 80% выкладчыцкага складу ўжо прышчэплены. Цяпер чарга за студэнтамі.
Вакцынавацца моладзь можа аднакампанентным расійскім прэпаратам «Спадарожнік Лайт». З графікам работы выязных пунктаў можна азнаёміцца ніжэй. Расклад складзены такім чынам, каб студэнты, якія навучаюцца і ў першую, і ў другую змены, змаглі б прышчапіцца ў зручны для іх час.
27.10 прывівачны пункт адкрыецца ў інтэрнаце па вуліцы Пралетарская, 16. Пункт будзе працаваць з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 19.00.
28.10 змогуць зрабіць прышчэпку студэнты ў інтэрнаце па вуліцы Дубко, 20. Атрымаць прышчэпку можна будзе з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 19.00.
29.10 пункт вакцынацыі адкрыецца ў інтэрнаце па вуліцы Даватара, 27. Час яго працы: з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 19.00.
А на наступным тыдні выязныя пункты вакцынацыі адкрыюцца яшчэ ў двух інтэрнатах універсітэта.
01.11 прышчапіцца можна будзе ў інтэрнаце па вуліцы Ліможа, 27/1. Пункт будзе працаваць з 10.00 да 12.00, з 16.00 да 19.00.
02.11 прывівачны пункт адкрыецца ў інтэрнаце па вуліцы БЛК, 3. Час яго працы з 10.00 да 12.00, з 16.00 да 19.00.