Удзельнікі кластара абмеркавалі планы на 2022 год падчас семінара-практыкума, які прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы два тыдні таму.
Цырымонія падпісання дакументаў, якія рэгламентуюць працу Інавацыйнага медыйнага кластара на 2022 год, пройдзе на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 2 лістапада. У плане работы кластара адлюстраваны канкрэтныя крокі па вырашэнні кадравых пытанняў, укараненн інавацый у дзейнасць рэдакцый, павышэнні кваліфікацыі персаналу ўдзельнікаў кластара. Так, запланавана стварэнне экспертнай супольнасці з прадстаўнікоў універсітэта для ацэнкі і каментавання грамадска-палітычнай, эканамічнай сітуацыі, напрамкаў інавацыйнага развіцця, падыходаў да выхавання маладога пакалення. Яшчэ адна важная задача – аб'яднанне намаганняў удзельнікаў кластара для арганізацыі прадуктыўнай працы Школ юных журналістаў на базе рэдакцый СМІ з запрашэннем прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта. Вялікае значэнне ў рабоце кластара мае правядзенне навуковых даследаванняў з мэтай аналізу актуальнага стану СМІ рэгіёну і фарміравання прагнозаў развіцця медыйных платформ.
План працы на будучы год быў выпрацаваны падчас семінара-практыкума "Стратэгія падрыхтоўкі кадраў для рэдакцый СМІ Гродзенскай вобласці". У час сустрэчы таксама былі прыняты рашэнні аб Палажэнні, якое рэгламентуе работу кластара, вызначаны новы склад Каардынацыйнага савета па пытаннях інавацыйнага развіцця СМІ рэгіёну. У склад Каардынацыйнага савета, які выконвае функцыі дарадчага і экспертна-кансультатыўнага органа, увайшлі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, рэдакцыі абласной газеты "Гродзенская праўда", рэдакцый раённых газет Гродзенскай вобласці і Купалаўскага ўніверсітэта.
Інавацыйны медыйны кластар Гродзенскай вобласці быў створаны ў 2016 годзе з мэтай фарміравання бяспечнай і канкурэнтаздольнай інфармацыйнай прасторы Гродзеншчыны за кошт выпрацоўкі эфектыўных механізмаў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый адукацыі, навукі і вытворчасці.