Спаборніцтвы праходзяць у Сербіі і завершацца 6 лістапада.
Студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў, які выступае ў вагавай катэгорыі да 80 кг, у паўфінале выйграў у расійскага спартсмена Савелія Садомы, забяспечыўшы сабе мінімум срэбра чэмпіянату. Бронзу спаборніцтваў заваяваў яшчэ адзін студэнт Купалаўскага ўніверсітэта Яўген Кармільчык. За апошнія гады гэта першая ўзнагарода такога ўзроўню ў скарбонцы Беларусі. А адразу дзве ўзнагароды чэмпіянату свету па боксе беларусы не заваёўвалі з 2003 года. Ганарымся паспяховым выступленнем купалаўцаў на спаборніцтвах планетарнага маштабу і працягваем хварэць за Аляксея Алфёрава!