Форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны) праходзіць другі раз і прысвечаны лічбавай трансфармацыі розных сфер дзейнасці ў рэгіёнах нашай краіны. Форум павінен стаць дыялогавай пляцоўкай, дзе прадстаўнікі самых розных структур могуць абмяняцца вопытам у сферы цыфравізацыі.
Сучасны свет дыктуе свае ўмовы ўзаемадзеяння грамадзян, бізнесу і дзяржавы. Усё часцей камунікацыя ідзе праз лічбавыя тэхналогіі, якія значна спрашчаюць і паскараюць працэсы абмену інфармацыяй, а таксама розныя адміністрацыйныя працэдуры.
На форуме спікеры падзяліліся вопытам працэсу цыфравізацыі розных сфер жыцця дзяржавы. Сярод выступоўцаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік, намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Жарнасек і многія іншыя.
Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у сваім выступленні расказала пра лічбавую трансфармацыю як інструмент апераджальнага развіцця ўніверсітэта. Ірына Фёдараўна адзначыла, што ў стратэгіі ГрДУ імя Янкі Купалы выдзелены напрамак "Смарт універсітэт", які прадугледжвае ўкараненне ва ўніверсітэце перадавых лічбавых тэхналогій і атрыманне канкурэнтных пераваг на іх аснове.
Сёння можна смела сказаць, што ва ўніверсітэце сфарміравана лічбавае адукацыйнае асяроддзе, якое дазваляе якасна і хутка весці камунікацыю на самых розных узроўнях. Напрацаваны досвед дазволіў у 2020 годзе без падзення якасці навучання часова змяніць фармат адукацыйнага працэсу на дыстанцыйны.
Форум прайшоў пад эгідай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце рэспублікі Беларусь і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, арганізатарамі выступілі РУП "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" і СТАА "Беларускія хмарныя тэхналогіі".