У Фестывалі прымуць удзел педагогі і навучэнцы педагагічных класаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама з Расіі і Казахстана. Удзельнікам трэба прайсці нямала выпрабаванняў.
Адкрыецца фестываль конкурсам відэапрэзентацый педагагічных класаў, дзе каманды павінны прадставіцца і расказаць пра сябе. Відэаролікі неабходна даслаць у фармаце MPEG4 ці AVI працягласцю не больш за 5 хвілін да 16.00 22 лістапада.
Наступным этапам стане конкурс рэкламных буклетаў «Педагог - гэта… Класна! Стыльна! Адказна! Перспектыўна!». Конкурсную распрацоўку трэба падаць у аргкамітэт фестывалю ў фармаце *.doc; *.docx;pdf, магчымы сканаваны варыянт. Дэдлайн прыёму - 16.00 29 лістапада.
Важнай часткай фестывалю стане конкурс "Лепшы міні-урок". Трэба падрыхтаваць запіс фрагмента ўрока, які праводзяць навучэнцы педагагічных класаў, у фармаце MPEG4 ці AVI. Працягласць роліка - не больш за 12 хвілін. Працу трэба даслаць да 16.00 6 снежня.
Усе конкурсныя работы неабходна даслаць на электронны адрас pedfakgrodno@mail.ru.
Яны будуць ацэнены членамі журы, а таксама шляхам адкрытага інтэрнет-галасавання.
Для таго, каб аддаць голас за ўпадабаную працу, удзельнікам Фестывалю педагагічных класаў і ўсім жадаючым неабходна зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», уступіць у групу «Фестываль педагагічных класаў» (Рэжым доступу: https://m.vk.com/festival_ped_kl).
Галасаваць за відэапрэзентацыі можна будзе з 8.00 25 лістапада да 22.00 27 лістапада.
Аддаць голас за ўпадабаны рэкламны буклет - з 8.00 2 снежня да 22.00 4 снежня.
Прагаласаваць за "Лепшы міні-урок" можна будзе з 8.00 9 снежня да 22.00 11 снежня.
У рамках фестывалю пройдзе тэсціраванне на праверку ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Тэставанне ажыццяўляецца ў Google форме. Для гэтага неабходна стварыць рахунак на Google, атрымаць ад аргкамітэта фэсту спасылку для выканання тэставых заданняў не пазней, чым за дзень да тэставання. Выкананне тэставых заданняў будзе даступна 24.11.2021 з 8.00 да 18.00. Працягласць выканання тэста кантралюецца сістэмай і складае 30 хвілін. Тэсціраванне можа ажыццяўляцца як камандай, так і ў індывідуальным парадку.
Завяршальным іспытам стане педагагічны семінар "Адкрыты мікрафон", падчас якога пройдзе сустрэча адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы з педагагічнымі работнікамі ўстаноў агульнага сярэдняга 18.12.2021. Пачатак а 10-й гадзіне.
Для бацькоў і законных прадстаўнікоў удзельнікаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце», у групе «Фестываль педагагічных класаў» будзе працаваць рубрыка «Задай пытанне».
Як адзначаюць арганізатары, адна з галоўных мэт фестывалю – фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да педагагічнай дзейнасці і ўсвядомленай пазітыўнай устаноўкі на выбар прафесіі педагога. Акрамя таго, фестываль накіраваны на кансалідацыю дзейнасці педагогаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку навучэнцаў профільных класаў, развіццё супрацоўніцтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе ёсць педагагічныя класы, з універсітэтам.
Фестываль накіраваны на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей вучняў педагагічных класаў, схільнасці да прафесійнай дзейнасці ў сферы педагогікі. Таксама ў ліку задач мерапрыемства - папулярызацыя педагагічных спецыяльнасцей ГрДУ імя Янкі Купалы, і падтрымка будучых абітурыентаў універсітэта.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.