Ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняў 2 месца на XVI спартакіядзе ваенных факультэтаў сярод грамадзянскіх устаноў вышэйшай адукацыі.
Круглагадовыя спаборніцтвы 2020/2021 завяршыліся з наступнымі вынікамі: у ваенным пяцібор'і, а таксама ў вайсковым рукапашным баі нашы спартсмены занялі 1 месца; ваенна-прыкладное мнагабор'е і мнагабор'е ваенна-спартыўнага комплексу - 2 месца; у спаборніцтве па гіравым спорце і міні-футболе ў курсантаў ваеннага факультэта 3 месца; 4 месца купалаўцы занялі ў стральбе са штатнай зброі і ў валейболе.
Таксама варта адзначыць, што сёлета курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у аглядзе спартыўна-масавай работы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і занялі ганаровае 2 месца.