Старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святлана Чувак стала прызёрам конкурсу "Пазнай Беларусь" у намінацыі "Экскурсавод года".
Вынікі галоўнага турыстычнага конкурсу былі падведзены ў Мінску на "Чыжоўка-Арэне". Там адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХІХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь".
Віншуем Святлану Чувак з узнагародай!