Нягледзячы на свой юны ўзрост хлопцы з СШ №8 годна нясуць службу ў аддзяленні Ганаровай варты. У гэтыя марозныя снежаньскія дні хлопцы старанна трэніруюцца пад кіраўніцтвам купалаўцаў.
Вартавыя з ліку школьнікаў годна прайшлі трэніровачныя зборы і заступілі на Вахту памяці ля Вечнага агню. Прыкладам добрасумленнага стаўлення да сваёй справы і ўзорам выканання воінскага абавязку сталі для іх курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія рыхтавалі хлопцаў да гэтай адказнай і ганаровай місіі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Яўгена Скібы.
Нясенне Вахты для юных вартавых - школа мужнасці і станаўлення. Праект "Вахта памяці", ініцыяваны аддзелам адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, не спыняў сваю дзейнасць з 2010 года. Кожны яго ўдзельнік, юны вартаўнік, ведае, што абавязак і адказнасць - гэта не проста пафасныя словы.