Навагодні баль стаў прыгожай традыцыяй і штогод збірае таленавітых маладых людзей з усёй краіны ў Палацы незалежнасці.
Сёлета больш за 300 юнакоў і дзяўчат закруціліся ў вальсе на мармуровай падлозе залы ўрачыстых цырымоній. Сярод іх былі і купалаўцы: Ягор Галавач, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта; Кацярына Прохарава, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта; Уладзіслаў Карнееў, студэнт 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну; Віялета Шаблінская, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Аляксандр Сілівончык, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры; Вікторыя Вільчэўская, студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі; Сяргей Чабатарэнка, курсант 3 курса ваеннага факультэта; Ганна Траўкова, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры.
Студэнты, якія прадстаўлялі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, адзначылі, што баль запомніцца ім на ўсё жыццё. Рабяты ганарацца тым, што сталі часткай такой знамянальнай падзеі!