Усяго ў конкурсе было прадстаўлена больш за 70 работ, падрыхтаваных у 11 вышэйшых навучальных установах Беларусі.
Па выніках конкурсу студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму былі ўзнагароджаны дыпломамі ў спецыяльных намінацыях.
У намінацыі “Лепшы анімацыйны фільм” стала дыпламантам Ганна Карпінчык, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Журналістыка” з кароткаметражным анімацыйным фільмам “А вы гатовы плаціць па рахунках? Транспарт".
Дзіяна Сцяпанава, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Журналістыка", адзначана ў дзвюх намінацыях: "Лепшае інтэрв'ю" - фільм "Student insight" і "Лепшае сацыяльнае відэа" - фільм "Экстрымізму.net".
Конкурс праходзіў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кінашколы-студыі Андрэя Палупанава, а таксама рэктарата Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.