Андрэй Панісаў скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2017 годзе па спецыяльнасці «Народная творчасць (харавая музыка)», годам пазней скончыў у нашым універсітэце магістратуру.
Трансляцыя беларускага "X Factor" пачалася ў кастрычніку гэтага года. Гэта быў першы сезон, суддзямі ў якім выступілі музычны крытык Сяргей Суседаў, спявак Руслан Аляхно, рэпер Сярога і вядучая Вольга Бузава, у камандзе якой і быў Андрэй Панісаў.
Пераможцу вакальнага шоу выбіралі тэлегледачы, а прызам стала магчымасць запісаць свой трэк з сімфанічным аркестрам і новы "Geely".
Барацьба на шоу была не жартоўная. Кастынгі прайшлі ў буйных гарадах Беларусі, а на месца пераможцы прэтэндавалі больш за 3000 чалавек. Віншуем Купалаўца з ашаламляльнай перамогай!