"Настаўнік Next" – першы ў краіне профільны аздараўленчы лагер, ініцыятарамі якога з'яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Ужо з першай змены "Настаўнік Next" выклікаў у школьнікаў ажыўлены інтарэс, які расце з года ў год. Профільны лагер дапамагае дзецям не толькі з карысцю правесці вольны час у час канікул, але і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Многія ўдзельнікі лагера мінулых гадоў сёння вучацца ў ГрДУ імя Янкі Купалы на спецыяльнасцях педагагічнага профілю розных факультэтаў. "Настаўнік Next" дае магчымасць больш цесна пазнаёміцца з прафесіяй педагога і зрабіць усвядомлены прафесійны выбар.
У гэтым годзе праграма абяцае быць цікавай і насычанай. Адкрыецца зімовая змена профільнага лагера 4 студзеня круглым сталом "Настаўнік Next - шлях у прафесію", які адбудзецца ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі,22, у аўдыторыі 225.
Больш падрабязна з праграмай лагера можна азнаёміцца ніжэй.
4 студзеня, аўторак
09.00 - сустрэча з навучэнцамі.
9.30 - круглы стол "Настаўнік Next" - шлях у прафесію. Вул. Ажэшкі, 22, аўд. 225.
10.00 - урок для дарослых «Антуан дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц». Прыёмы візуалізацыі на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковай школе». Вул. Захарава, 32, аўд. 29.
10.00 - майстар-клас "Лэпбук як інструмент развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў на навучальных занятках". Вул. Захарава, 32, аўд. 100.
10.00 - урок для дарослых «Удасканаленне навыкаў працы над літаратурным тэкстам праз тэхналогію сэнсавага чытання. Маральныя асновы выхавання чалавека. Л.М.Талстой. Аповяд «Гутарка з прахожым». Вул. Захарава, 32, аўд. 28.
10.30-11.30 - знаёмства з факультэтам біялогіі і экалогіі, вул. Даватара, 6.
12.00 - 13.00 - знаёмства з філалагічным факультэтам, вул. Леніна, 32
13.10 - 13.45 - абед.
14.00 - 15.00 - наведванне Музея Максіма Багдановіча.
5 студзеня, серада
10.00 - тэсціраванне па раздзеле «Фанетыка».
11.00 - пачатак праходжання вэб-квеста "Педагагічны лабірынт".
6 студзеня, чацвер
1.00 - 12.20 - заняткі на платформе Zoom з удзельнікамі алімпіяднага руху па прадмеце "Беларуская мова".
13.00 - 14.00 - анлайн-сустрэчы з выкладчыкамі факультэта.