Гэты дыскусійны форум запусціў серыю дыялогавых пляцовак, якія пройдуць на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах ГрДУ імя Янкі Купалы. Іх удзельнікамі стануць супрацоўнікі ўніверсітэта. Актыўныя абмеркаванні дапамагаюць разабрацца ў прапанаваных зменах і зрабіць на будучым рэферэндуме свядомы выбар.
Дыялогавая пляцоўка як форма абмеркавання ўжо даўно зарэкамендавала сябе і паказала высокую эфектыўнасць. Не ўсе грамадзяне добра падкаваныя юрыдычна, часам самастойна разабрацца ў якім-небудзь палітычным ці юрыдычным пытанні бывае няпроста. Сёння да абмеркавання былі запрошаны работнікі філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Як адзначыў першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, рэферэндум, прысвечаны новаму праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - гэта знакавая падзея для гісторыі нашай краіны. Кожны грамадзянін мусіць разумець, што толькі мы самі вызначаем будучыню нашай краіны.
– Важна сфарміраваць агульнае разуменне той будучыні, да якой мы ідзём. Для чаго ўвогуле патрэбны гэтыя змены, чаму новы праект нашай Канстытуцыі атрымаўся менавіта такім. Натуральна, усе дыялогавыя пляцоўкі дазваляюць разабрацца ў гэтым і задаць пытанні, выказаць сумненні, калі яны ёсць, і ў выніку зрабіць усвядомлены выбар на рэферэндуме, - падкрэсліў Юрый Раманоўскі.
Падрабязней пра змены распавяла дацэнт кафедры міжнароднага права Аксана Шупіцкая. Яна акрэсліла этапы гісторыі Канстытуцыі, звярнула ўвагу на змены мінулых гадоў. Прытрымліваючыся храналогіі, Аксана Шупіцкая перайшла да новага праекту Канстытуцыі і больш падрабязна расказала пра яго.
З раскладам дыялогавых пляцовак, якія пройдуць на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта, можна азнаёміцца ніжэй.
21 студзеня да абмеркавання запрашаюцца працаўнікі факультэта псіхалогіі і факультэта эканомікі і кіравання. Абмеркаванне пройдзе ў навучальным корпусе па вуліцы Гаспадарчая, 23, аўдыторыя 101. У гэты ж дзень адбудзецца дыскусія ў інтэрнаце на БЛК, да абмеркавання запрашаюцца работнікі дадзенага інтэрната і інтэрната па вуліцы Ліможа, 27\1.
24 студзеня адбудзецца дыялогавая пляцоўка ў навучальным корпусе па вуліцы Урублеўскага, 33, аўдыторыя 204. Да абмеркавання запрашаюцца супрацоўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта.
25 студзеня пройдзе дыялогавая пляцоўка ў навучальным корпусе па вуліцы Даватара 3\1, аўдыторыя 201. Да дыскусіі запрашаюцца работнікі юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі. Яшчэ адно абмеркаванне адбудзецца ў навучальным корпусе вуліцы Ажэшкі, 22, аўдыторыя 218. Удзел у ім прымуць работнікі адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення.
27 студзеня да абмеркавання запрашаюцца супрацоўнікі вайсковага факультэта. Дыялогавая пляцоўка пройдзе ў навучальным корпусе па вуліцы Фолюш, 15\219 у аўдыторыі 104. У гэты ж дзень узяць удзел у дыскусійным форуме змогуць работнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў навучальным корпусе па вуліцы Кастрычніцкая,5 у аўдыторыі 110.
28 студзеня пройдзе дыялогавая пляцоўка ў навучальным корпусе па вуліцы Захарава, 32 у аўдыторыі 100. Да абмеркавання запрашаюцца працаўнікі педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры. Таксама абмеркаванне адбудзецца ў інтэрнаце па вуліцы Даватара, 27 у актавай зале, у ім прымуць удзел работнікі інтэрнатаў па вуліцы Даватара, 27, вуліцы Дубко, 20, вуліцы Пралетарская, 16.
31 студзеня адбудзецца абмеркаванне ў навучальным корпусе па вуліцы Дзяржынскага, 28 у аўдыторыі 2, для ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі факультэта мастацтваў і дызайну.
1 лютага пройдзе дыялогавая пляцоўка ў навучальным корпусе па вуліцы Курчатава, 1а, аўдыторыя 503. Новы праект Канстытуцыі абмяркуюць работнікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і інжынерна-будаўнічага факультэта.
2 лютага адбудзецца дыялогавая пляцоўка ў навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22 у аўдыторыі 218, да абмеркавання запрашаюцца супрацоўнікі структурных падраздзяленняў.
У лютым, калі студэнты вернуцца пасля сесіі і канікул ва ўніверсітэт, іх таксама запросяць да абмеркавання.