У канцы мінулага тыдня адбылася сесія Маладзёжнага парламента VI склікання пры абласным Савеце дэпутатаў. У сесіі прынялі ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і студэнты нашага ўніверсітэта – члены Маладзёжнага парламента пры абласным Савеце дэпутатаў.
Сярод юных парламентарыяў былі студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Валянцін Баўташ, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Ягор Галавач, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Іалоп, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксей Ларын, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Вольга Навіцкая, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзмітрый Філіпкоў і студэнт 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Вадзім Гунько, якога абралі старшынёй абласнога Маладзёжнага парламента.
Гэта сесія Маладзёжнага парламента стала юбілейнай - роўна 10 гадоў таму юныя парламентарыі ўпершыню сабраліся пры раённых Саветах дэпутатаў і абласным Савеце дэпутатаў. За гэтыя гады моладзь значна ўмацавала свой уплыў у палітычным асяроддзі. Яна актыўна дапамагае будаваць сучаснасць сваёй краіны, пры гэтым робячы значны ўклад у будучыню.
Дарэчы, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта бяруць удзел у палітычным жыцці краіны і на рэспубліканскім узроўні. На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, у якім нашыя студэнты прынялі ўдзел. Гэта студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Ягор Галавач, студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Іалоп, студэнт 5 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Саковіч.