На пасяджэнні быў сфарміраваны склад абласной камісіі па рэферэндуме ў максімальнай колькасці.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка як дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў прыняла ўдзел у сумесным пасяджэнні прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкама, дзе быў сфарміраваны склад абласной камісіі па рэферэндуме.
Усяго было вылучана 13 прадстаўнікоў. У тым ліку 9 чалавек ад грамадскіх аб'яднанняў, яшчэ 1 - ад палітычных партый. Таксама 3 прадстаўнікі вылучаны шляхам падачы заявы грамадзян, паведамляе БелТА. Неўзабаве адбудзецца першае паседжанне абласной камісіі. Аналагічныя камісіі будуць сфарміраваны на ўзроўні раёнаў, а далей пойдзе працэс фарміравання ўчастковых камісій.
Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага. Дакументам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.