На Савеце ўніверсітэта супрацоўнікам і студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручылі ганаровыя ўзнагароды за дасягненні ў навуковай дзейнасці.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павіншавала з прысуджэннем вучонай ступені доктара біялагічных навук Сяргея Емяльянчыка, дацэнта кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, а таксама Вольгу Грыневіч, выкладчыка кафедры рускай філалогіі з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.
Ірына Фёдараўна павіншавала з прысваеннем вучонага звання дацэнта Ганну Булгакаву, дацэнта кафедры журналістыкі, кандыдата філалагічных навук, Таццяну Ганчар, дацэнта кафедры міжнароднага права, кандыдата юрыдычных навук, Іну Мінчук, загадчыка кафедры журналістыкі, кандыдата філалагічных навук, Таццяну Аляшкевіч кандыдата філалагічных навук, Ганну Карканіцу, дацэнта кафедры сучасных тэхналогій праграміравання, кандыдата тэхнічных навук.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за высокія вынікі ў рэалізацыі Стратэгіі ўніверсітэта ў галіне навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Таццяна Булай, старшы выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці, Міхаіл Ігнатоўскі, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела арганізацыйна-метадычнай дзейнасці, кандыдат тэхнічных навук, Ганна Ракіцкая, дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, Іна Мінчук, загадчык кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук, Вольга Янчурэвіч, загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, кандыдат біялагічных навук, Артур Ліцкевіч, загадчык лабараторыі электрафізічных вымярэнняў, Алена Бэкман, дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, кандыдат педагагічных навук, Ян Навіцкі, выкладчык кафедры будаўнічых канструкцый.
Граматай установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” за значныя поспехі і дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці былі адзначаны Ксенія Абрамовіч, магістрант факультэта псіхалогіі, Вераніка Гайдукевіч, магістрант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Кацярына Гуцко, магістрант юрыдычнага факультэта, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Марта Іванова, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры, Мікіта Касцюшкін, курсант 4 курса ваеннага факультэта, Сняжана Клімашэвіч, студэнт 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Лія Лапуцька студэнт 5 курса філалагічнага факультэта, Анастасія Наско, студэнт 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта, Максім Сербул, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Дзіяна Сцяпанава, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Дар'я Таранка, магістрант факультэта мастацтваў і дызайну, Уладзіслава Цюцюнава, студэнт 3 курс факультэта эканомікі і кіравання, Таццяна Чапля, студэнт 4 курса педагагічнага факультэта, Юлія Юшкевіч, магістрант факультэта біялогіі і экалогіі.
Разам з ганаровымі граматамі юныя купалаўцы атрымалі лісты падзякі для іх бацькоў, бо, як адзначыла Ірына Фёдараўна, паспяховы шлях студэнта пачынаецца менавіта ў сям'і.