Рэгіянальныя цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ствараліся ў 2002 годзе ў кожным абласным цэнтры Рэспублікі Беларусь.
Асноўная мэта стварэння Цэнтраў тэсціравання – каардынацыя дзейнасці органаў кіравання і ўстаноў адукацыі па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання. У Гродзенскай вобласці рашэнне аб стварэнні Цэнтра тэсціравання было прынята 01 лютага 2002 года Саветам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Цяпер Цэнтр тэсціравання ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца асноўным каардынатарам правядзення цэнтралізаванага і рэпетыцыйнага тэсціравання ў Гродзенскай вобласці, а таксама правядзення прафарыентацыйнай дзейнасці Купалаўскага ўніверсітэта.
За перыяд з 2002 па 2021 год у Гродзенскай вобласці ў цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 156 000 абітурыентаў, якімі напісана больш за 500 000 тэстаў; у рэпетыцыйным - 224 000 абітурыентаў, якімі напісана каля 600 000 тэстаў. Штогод Цэнтрам тэсціравання ў Гродзенскім рэгіёне арганізуецца і праводзіцца больш за дзесятак розных прафарыентацыйных акцый і мерапрыемстваў.
Віншуем з юбілеем і жадаем прадуктыўнай і паспяховай працы!