У абноўленым рэйтынгу Webometrics, апублікаваным 31 студзеня 2022 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3903 месца сярод універсітэтаў свету, пятую пазіцыю – сярод беларускіх універсітэтаў.
Рэйтынг Webometrics (Webometrics Ranking of World Universities) разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнай Даследчага Савета (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў Інтэрнэт-прасторы, а таксама папулярнасці ўніверсітэцкіх вэб-сайтаў. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год - у студзені і ліпені.
Webometrics аналізуе больш за 30 тысяч навучальных устаноў свету, але прысвойвае рэйтынг толькі 12 тысячам. У студзені 2022 года ў рэйтынг увайшлі 57 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities з 2006 года і знаходзіцца ў ліку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Першае месца ў нацыянальным рэйтынгу Webometrics займае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, другое месца – у Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, трэцяе – у Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Францыска Скарыны, чацвёртае – у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, на пятым месцы – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Лідэрамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з'яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.