Ірына Жук спецыялізуецца на скачках у вышыню з шастом, зараз ёй скарыўся прадстаўнічы міжнародны турнір Perche Elite Tour у французскім Няверы. Акрамя таго, вынік спартсменкі стаў трэцім у свеце ў гэтым сезоне.
Спартсменка з Гродна пачала выступленне з заваявання вышыні 4.43. На гэта Ірына затраціла адну спробу. Далей была мяжа 4.52, тут ёй спатрэбілася ўжо два выхады ў сектар. Перамогу беларусцы прынесла ўдалая спроба на 4.60. Забяспечыўшы сабе перамогу, Ірына Жук прапусціла адзнаку 4.65 і паспрабавала ўзяць 4.70. Аднак зрабіць гэта не ўдалося. Што да астатніх прызёраў спаборніцтваў, то імі сталі кубінка Ярыслей Сільва (4.52) і кітаянка Ксю Хуэйцінь (4.43).