Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Рэспублікі звяртаецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а потым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
Як паведамляе БелТА, на мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш за 2 500 чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах.
Акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.
Ад Гродзенскай вобласці былі накіраваны каля 200 чалавек для ўдзелу ў Пасланні Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. У іх ліку і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама Ягор Галавач, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.