Ужо зусім хутка беларусам трэба зрабіць вельмі важны выбар на рэферэндуме. А пакуль працягваецца актыўнае абмеркаванне новага праекту Канстытуцыі і важнасці голасу кожнага беларуса.
Да абмеркавання далучыўся Каардынацыйны студэнцкі савет ГрДУ імя Янкі Купалы. Падчас дыялогу моладзь абмеркавала асноўныя змены ў Канстытуцыю. Не менш ажыўленую дыскусію выклікаў будучы Рэферэндум. Усе члены Саета адзначылі, што вельмі важна аддаць свой голас на Рэферэндуме за лепшую будучыню Беларусі.
Нагадваем, што 27 лютага беларусам трэба будзе зрабіць выбар, якім будзе Асноўны закон нашай краіны. Прагаласаваць на рэспубліканскім рэферэндуме можна датэрмінова з 22 да 26 лютага. Пры гэтым афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання 27 лютага не трэба.
У перыяд датэрміновага галасавання ўчасткі будуць адчыненыя з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень галасавання - 27 лютага, прыняць удзел у галасаванні можна будзе з 8.00 да 20.00
Нагадаем, на рэферэндум выносіцца адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?», і два варыянты адказу – «за» і «супраць».