Да дыялогу ў гэтай серыі дыскусійных форумаў запрашаюць моладзь, а спікерамі становяцца знакавыя асобы, эксперты высокага класа. Важна, каб маладыя людзі зрабілі свядомы выбар на будучым Рэферэндуме і прыйшлі галасаваць, маючы адказы на ўсе пытанні.
Сёння са студэнтамі аб новым праекце Канстытуцыі і Рэферэндуме гаварылі старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і прарэктар па выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько.
Спікеры яшчэ раз акцэнтавалі ўвагу на маючым адбыцца рэферэндуме і закранулі асноўныя прапанаваныя змены. Расказалі пра іх і растлумачылі, чаму наспела неабходнасць рэфармаваць Канстытуцыю. Як адзначыў Генадзь Давыдзька, на гэтым этапе тлумачэнне важнасці Рэферэндуму - ужо не асноўная задача, таму што гэта работа была праведзена паспяхова раней.
- Важна разумець, што прыняцце новай Канстытуцыі стане кансалідуючым элементам для ўсяго беларускага народа. Сваім выбарам мы вызначым будучыню нашых нашчадкаў, той шлях, па якім пойдзе Беларусь. Абноўлены асноўны закон - гэта ахоўная грамата нашай будучыні, - адзначыў Генадзь Давыдзька. - Канстытуцыя пісалася ўсім народам. І моладзь прыняла ў гэтым працэсе актыўны ўдзел. Яна ў нас цудоўная! Цікаўная і ўдумлівая, кожны раз я пераконваюся ў тым, што нашы маладыя людзі выдатна разумеюць усе працэсы і разбіраюцца ў парадку дня.
Купалаўская моладзь пацвердзіла словы Генадзя Давыдзькі і актыўна падключылася да дыялогу, задаючы ўдумлівыя і сур'ёзныя пытанні, якія датычыліся гістарычнай спадчыны, інстытута сям'і, духоўнасці, маладзёжнай палітыкі.