Стыпендый удастоены два прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, якія працуюць над дысертацыямі па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці: аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта Валянціна Глябовіч і аспірант факультэта біялогіі і экалогіі Таццяна Каваленя.
Практычнае значэнне іх навуковых дасягненняў пацверджана актамі аб укараненні атрыманых вынікаў у адукацыйны працэс. Вынікі дысертацыйных даследаванняў апублікаваны ў навуковых выданнях, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.
Распараджэнне аб назначэнні стыпендыі аспірантам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лютага 2022 года. Дакумент накіраваны на падтрымку маладых вучоных, развіццё навуковых школ і навуковага патэнцыялу Беларусі.