Самы першы марафон адбыўся ў 2015 годзе і быў прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі. За гэтыя гады ён набыў статут рэспубліканскага і абзавёўся сваёй гісторыяй і традыцыямі. Нязменнай застаецца яго патрыятычная накіраванасць.
У гэтым годзе да марафону далучацца каманды ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. Падзея будзе праходзіць у два этапы. З 17 сакавіка па 5 красавіка адбудзецца завочны этап, а з 4 па 6 мая – вочны, на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Мерапрыемствы Марафона накіраваны на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, прапаганду сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця.
Дадатковую інфармацыю па ўдзеле ў Марафоне можна атрымаць ва Упраўленні выхаваўчай работы з моладдзю ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" па тэл.: 8 (0152) 39 72 09,а таксама тут.
Для ўдзелу ў падзеі камандам неабходна да 24 сакавіка 2022 года падаць заяўку на e-mail uvr@grsu.by. Кантактная асоба па арганізацыі Марафона: Котава Аксана Віктараўна, начальнік Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю (тэл: 8 (015) 273 19 81).
Арганізатарамі Марафона выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".