Арганізатарам віктарыны "Хто хоча стаць мытнікам?" выступіў Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь.
Віктарына праводзілася сярод студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці "Мытная справа". Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла ганаровае трэцяе месца. Адстойвалі гонар нашага ўніверсітэта студэнткі 3 куса Алена Южык, Дар'я Велікаселец, Валерыя Дубойская і Кацярына Закудоўская, кіраўнік каманды – старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец.
Віншуем нашых студэнтаў і іх кіраўніка з прызавым месцам!