Форум адбыўся напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Ён быў накіраваны на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, развіццё новых сфер бізнесу і тэхналогій. У падзеі прынялі ўдзел і купалаўцы: дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны і старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Вераніка Басінская.
На мерапрыемстве госці абмяркоўвалі магчымасці для рынкаў, а таксама шляхі павышэння эканамічнай самадастатковасці Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі форуму пагаварылі аб рэалізуемых праектах, рабоце галіны ва ўмовах эканамічных санкцый, звярнулі ўвагу на прыярытэтныя мэты і задачы.
У рамках форуму з Саветам маладых вучоных і Грамадскім рэспубліканскім студэнцкім саветам паразмаўляў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. Удзельнікі дыялогу абмеркавалі пытанні інтэграцыі адукацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, перспектывы развіцця і планы на супрацоўніцтва.