Для слухачоў Школы кіраўніка ў рамках плана работы з кадравым рэзервам у Купалаўскім універсітэце прайшла лекцыя Уладзіміра Літвіновіча, кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта кафедры сацыяльнай палітыкі і ідэалогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктара па стратэгічным развіцці ТАА "Байскілз".
«Упраўленне ва ўмовах змен. Плюралізм меркаванняў пры прыняцці рашэнняў. Права на памылку» - тэма лекцыі. Тое, аб чым гаварылі слухачы і спікер, вельмі актуальна ў сучасных рэаліях. У цяперашніх умовах нельга цалкам давяраць досведу мінулага і ісці па пратаптаных сцежках. Кожны дзень прыносіць новыя пытанні і праблемы, а перад кіраўніком стаіць задача захаваць кампанію, прадпрыемства, калектыў у свеце, які хутка змяняецца. Уладзімір Літвіновіч на канкрэтных прыкладах паказаў, як навакольнае асяроддзе можа ўплываць на працу той ці іншай арганізацыі, яе супрацоўнікаў.
У цэлым навучанне ў Школе кіраўніка праходзіць па 4 модулях. Гэта "Асновы адукацыйнага менеджменту", "Сістэма менеджменту ГрДУ імя Янкі Купалы", "Упраўленне інавацыямі ў ГрДУ імя Янкі Купалы", "Нацыянальныя і міжнародныя тэндэнцыі развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі". Завершыцца вывучэнне навучальных модуляў выніковым заняткам па тэме: "Экспертыза і праектаванне дакументаў сістэмы кіравання ва ўніверсітэце". Навучанне працягнецца да кастрычніка 2023 года, а ў лістападзе пройдзе выніковая атэстацыя ўдзельнікаў школы.