Прадстаўнікі ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па летнім біятлоне і гіравым спорце.
Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках спартакіяды сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прысвечанай 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Лепшых вынікаў у гіравым спорце дасягнулі курсанты 4-га курса Мікіта Маркель - 1-е месца ў вагавай катэгорыі да 70 кг, і Мікалай Сасноўскі - 3-е месца ў вагваай катэгорыі да 65 кг.
Паралельна праводзіўся кубак Узброеных Сіл па гіравым спорце, на якім у вагавай катэгорыі да 70 кг перамогу атрымаў маёр Іван Крупеніч і другое месца заваяваў курсант Мікіта Маркель. Курсант Мікалай Сасноўскі ў гэтых жа спаборніцтвах атрымаў "бронзу".